Нядзеля беларускай мовы і літаратуры

“У кажнага народа есць хоцябы адзін геніальны твор, і гэты твор – мова”, -- зазначыў вядомы беларускі паэт Алесь Разанаў.
Немагчыма не згадзіцца з гэтымі словамі. Нажаль, сучасныя беларусы ўсе часцей забываюць, якая каштоўнасць дадзена ім ад продкаў. З мэтай выхавання павагі і цікавасці да роднай мовы ва ўмовах сучаснага двухмоўя ў Гарадзілаўскай сярэдняй школе праводзяцца “Тыдзень беларускай мовы і літаратуры”. Сёлета ён прайшоў з 21 па 26 студзеня. Праграмма Тыдня ўключала ў сябе мерапрыемствы пазнавальна-выхаваўчага і забашляльнага накірунку: лексічная гульня “Павуцінне” (у 10-11 класах), конкурс “ФЭСТ” (7 клас), у межах якога вучні павінны былі знайсці адказы на пытанне са сферы фальклору, этнаграфіі, народных традыцый і спадчыны. Вучні 5 класа здзейснілі падарожжа “Родная мова, цудоўная мова”.6 “А” і 6 “Б” класы цікава паўдзельнічалі у літаратурнай гульні “Мы ўусе гэта ведаем”. У “Моўным конкурсе” у 8 і 9 класах найбольш моцнымі аказаліся дзяўчаты. Хочацца верыць, што гэтыя мерапрыемствы былі пазнавальнымі і караснымі.
DSCN1352
DSCN1353
DSCN1363