Экскурсия в Мир и Несвиж

   14 снежня група настаўнікаў і вучняў гарадзілаўскай школы здзейсніла экскурсійную паездку ў Мір і Нясвіж, дзе знаходзяцца славутыя музейныя комплексы.
   Дзень выдаўся як па заказе. Упершыню за апошні месяц выглянула сонца і не пакідала турыстаў на працягу ўсяго дня.
   Велічныя вежы Мірскага замка, “Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” аказалі вялікае ўражанне на вучняў. Усе былі задаволены і шкадавалі толькі пра тое, што за адзін дзенб немагчыма дасканала разгледзець усё, што прадстаўлена ў музейных комплесах. А значыць, ёсць нагода яшчэ раз наведаць гэтыя мясціны.
mir3
mir2
mir1