Хто разумнейшы – мужчыны ці жанчыны?

   Вечнае пытанне, якое не дае спакою: “Хто разумнейшы – мужчыны ці жанчыны?” Знайсці адказ на яго паспрабавалі настаўнікі і вучні нашай школы.
У пятніцу, 6 сакавіка, адбыўся інтэлектуальны турнір паміж мужчынскай і жаночай камандамі школы. “Самыя прыгожыя” і “Самыя разумныя” спаборнічалі ў хуткасці і глыбіні думкі. Камандам было прапанавана 13 пытанняў з розных галін ведаў, але кожнае з іх так ці інакш было звязана з вядомымі мужчынамі і жанчынамі свету. І гэта невыпадкова, паколькі мерапрыемста прымеркавана да Міжнароднага жаночага дня.

Акрамя гульневай часткі, увазе ўдзельнікаў і гледачоў былі прадэманстраваны музычныя і гульнёвыя паўзы, якія стварылі пазітыўны і святочны настрой.

А хто атрымаў перамогу? Складанае пытанне. Каманды паказалі роўную і годную гульню. Лік 5-6 на карысць “Самых прыгожых” сведчыць толькі пра тое, што пастаўленае ў самым пачатку пытанне проста не мае сэнсу. Розум і прыгажосць, інтэлект і непасрэднасць, сіла і слабасць набываюць каштоўнасць толькі ў тандэме. А пустыя спрэчкі пакінем філосафам. Няхай спрачаюцца! У іх работа такая…

81

82